Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ВЕРНІКОЎСКІ Ян Непамук 

ВЕРНІКОЎСКІ Ян Непамук

[сапр.: Іван Антонавіч; 1799, Ігуменскі пав. Мінскай губ.; па іншых звестках пад Мазыром — 1877, Казань], гісторык, мовазнавец, арыенталіст, паэт. Паходзіў са шляхты. У 1820 скончыў філасофскі ф-т Віленскага ун-та. Выкладаў там сусветную гісторыю. Арыштаваны царскімі ўладамі 23.10.1823 па справе філаматаў. Сасланы ў Казань, дзе ва ун-це выкладаў усх. мовы, старажытную гісторыю і геаграфію. Быў пад наглядам паліцыі і універсітэцкай адміністрацыі. У 1827—30 выкладчык арабскай і персідскай моў у Казанскай гімназіі. Зноў арыштаваны ў жн. 1834 (абвінавачаны ў прыналежнасці да антыдзяржаўнай арганізацыі). Пераселены ў Вятку. У 1853 прызначаны дырэктарам школ Сімбірскай губ., пазней перасяліўся ў Харкаў. Пісаў вершы на польскай мове. Перакладаў паэзію Піндара і Хафіза.

Літ.: PSB; БЭ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".