Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАЙНШТЭЙН Арон Ісакавіч
[партыйныя псеўданімы: Рахміэль; Рахмілевіч; 23.11.1877, Вільня — 1938], палітычны дзеяч, публіцыст. У 1897 скончыў Віленскі яўрэйскі настаўніцкі інстытут. Працаваў на педагагічных курсах у Варшаве. Удзельнічаў у выданні газ. «Варшаўскі рабочы». З 1897 член Бунда, з 1901 член яго ЦК, у 1917—21 старшыня ЦК Бунда (да яго роспуску). Неаднаразова арыштоўваўся царскімі ўладамі; у 1914—17 сасланы ў Сібір. У 1917 старшыня Мінскай гарадской думы. 31.7.1920 ад імя Бунда падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР. У снеж. 1920—21 старшыня Саўнаргаса БССР. У канцы 1921 накіраваны ў Кіргізію, нам. старшыні СНК Кіргізіі. З 1923 у Наркамаце фінансаў СССР. Арыштаваны ў 1938; загінуў у зняволенні.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.