Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАЙНІЛОВІЧ Восіп Мікалаевіч
[1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск], рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага шляхецкага роду герба «Габданк». У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 вучыўся на медыцынскім ф-це Варшаўскага ун-та, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка бел. студэнтаў. Варшаўская кватэра В. выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У крас. 1883 за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з ун-та. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снеж. 1884. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю.
Літ.: Czerepica W. Zwi¹zki rewolucjonistów Bia³orusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.