Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч
[28.1.1888, Цярнопаль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна — 21.10.1938, Мінск, НКВД], матэматык, філосаф. Нарадзіўся ў яўрэйскай купецкай сям’і. У 1911 скончыў Венскі ун-т. Доктар філасофіі (1912). З 1925 член Камуністычнай партыі Аўстрыі. З-за левых поглядаў не мог знайсці працу ў Аўстрыі па спецыяльнасці. У 1929 па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск. Прафесар, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ. З 1931 дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. Акадэмік БелАН (1931). Апрача навуковых прац напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскім турэмным шпіталі ад хваробы сэрца. Рэабілітаваны 2.3.1956.
Тв.: Матэматычныя працы. Мн., 1932; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933; Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.