Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БУДЗІНСКІ Станіслаў Янавіч 

БУДЗІНСКІ Станіслаў Янавіч

[Budzyński; партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С.Бяднарскі; Я.Марыянскі; 9.9.1894, Варшава — 22.8.1937, НКВД], рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. У 1912—15 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрв. 1917 член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве. У снеж. 1917 — сак. 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губ. Са снеж. 1918 у Польшчы. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Зах. фронту. З 1930 рэдактар газ. «Звязда», член рэдкалегіі час. «Бальшавік Беларусі». Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—32. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-паліт. брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад паліт. кампанію па выкрыцці бел. нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М.Зарэцкага «Крывічы»). Арыштаваны ў чэрв. 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".