Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БРЭСЛАЎ Барыс Абрамавіч 

БРЭСЛАЎ Барыс Абрамавіч

[29.9 (10.10).1882, в. Мікуліна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 20.4.1943, НКВД], публіцыст, гісторык. У 1901 за кіраўніцтва забастоўкай на фабрыцы Калбаноўскага ў Віцебску сасланы ва Усх. Сібір. Пасля вызвалення ў 1904 працаваў у розных гарадах Расіі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху (Пецярбург, Нікалаеў, Днепрапятроўск, Масква, Екацярынбург). У 1909—11 слухач партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся 4 разы, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 супрацоўнік газ. «Правда», рэдактар газ. «Голос правды» ў Кранштаце. З 1918 на гаспадарчай і дыпламатычнай рабоце. Аўтар кніг і артыкулаў пра рэвалюцыйны рух. Арыштаваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Характер и этапы русской революции: К 1-й годовщине русской революции 27 февраля 1917 — 27 февраля 1918 г. Витебск, 1918.

Літ.: Корнилович Э.А. Слушатель школы в Лонжюмо // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".