Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БРЫЛЕЎСКІ Уладзімір 

БРЫЛЕЎСКІ Уладзімір

[1917, Лоск, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 2002], грамадскі дзеяч. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі ў нацыянальным руху. У канцы 1943 арыштаваны, знаходзіўся у Вілейскай турме. Быў адпраўлены ў лагер у Германію, уцёк, жыў у Рызе, працаваў карэктарам час. «Новы шлях». З канца 1944 у Германіі, арганізаваў у 1947 бел. школку ў Гановеры. З 1949 жыў у ЗША (Саўт-Рывер, штат Нью Джэрсі), потым у Фларыдзе. Аўтар нізкі ўспамінаў пра дзеячаў нацыянальнага руху, што друкаваліся ў «Беларусе» ў 1970—80-х г.

Тв.: Аўтабіяграфія. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Укл. Юрэвіч Л. Нью-Ёрк, 1998. С. 299-304; Лоск і яго мінуўшчына // Беларус. Нью-Ёрк. 1979. № 262; Беларусы ў даваеннай Варшаве // Беларус. 1978, №250, лют.; Мае сустрэчы з Вінцэнтам Гадлеўскім // Беларус. 1980. № 273; Мае сустрэчы з Вацлавам Іваноўскім // Беларус. 1981. № 286.

Літ.: Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".