Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БРУН Юльян
[партыйныя псеўданімы: Спіс; Брановіч; 21.4.1886, Варшава — 28.4.1942], публіцыст. З 1905 член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; з 1919 — КПП. Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905—07. Ратуючыся ад рэпрэсій царскіх улад, эмігрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 у выніку абмену палітвязнямі — у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928—38 адзін з рэдактараў час. «Nowy przegl¹d» — тэарэтычнага органа ЦК КПП. У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі і Францыі. Вясною 1941 прыехаў у СССР. Займаўся публіцыстыкай.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.