Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч
[1894, в. Слабодка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?, ГУЛАГ], партыйны і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча. У 1915 мабілізаваны ў царскую армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. З 1918 у Чырвонай Арміі. У 1918—27 на ваеннай, партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёўскай акрузе, затым вобл. У 1920-х г. быў наркамам фінансаў БССР, старшынёй Полацкага акруговага камітэта КП(б)Б. З 1927 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры СНК СССР у Маскве. З 1928 другі саветнік Паўпрэдства СССР у Варшаве. У 1933—36 дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску. Член ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР у 1924—35. Арыштаваны ў 1936. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Платонаў Р. Лёсы. Мн., 2000; ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.