Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Радзівон Анатолевіч 

БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Радзівон Анатолевіч

[1884, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 10.10.1938, Чымкент Паўднёва-Казахстанскай вобл., НКВД], эканаміст, публіцыст. Сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. У 1904—08 член партыі эсэраў, за што быў асуджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912—15 вучыўся на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскім харчовым камітэце. У 1916—17 у арміі. У 1917—21 у земскіх установах Ігумена (Чэрвеня) і Мінска. З 1923 сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркі, хутарызацыі, развіцця кааперацыі. Па гэтых тэмах выступаў у друку. Арыштаваны ДПУ БССР 5.7.1930 па справе «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». У 1931 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 працаваў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмінова вызвалены. У 1938 быў эканамістам-планавіком у Чымкенце. Арыштаваны органамі НКВД у чэрв. 1938. «Тройка» пры Упраўленні НКВД па Паўднёва-Казахстанскай вобл. 10.10.1938 вынесла рашэнне аб расстрэле Б.-А. Рэабілітаваны.

Тв.: Земельная площадь БССР и еe распределение по угодиям, землевладению и формам землепользования // Советское строительство БССР. 1926, № 10—11.

Літ.: Микула Е. Забытые имена: Родион Бонч-Осмоловский // Человек и экономика. 1992, № 10; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".