Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БАРАНКЕВІЧ Іван Міхайлавіч
[псеўданімы і крыптанімы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И.Б.; Б.; Ив.Б-ич; 1888, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.6.1942, Караганда, Казахстан], празаік, журналіст, перакладчык. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага пав. затрымліваўся паліцыяй. Пачаў друкавацца ў 1913. З 1914 працаваў у час. «Вестник Могилевского земства»; у 1918—19 супрацоўнічаў з газ. «Чырвоны шлях», быў рэдактарам час. «Белорусская криница»; у 1923—25 — вядучы аўтар газ. «Соха и молот» (з 1924 — «Магілёўскі селянін»). У 1927—29 выступаў як празаік у ленінградскім час. «Резец» (цыкл нарысаў «Новые люди деревни»). Літаратурная студыя «Резец» у 1929 выпусціла «Альманах белорусской литературы», усю прозу для якога пераклаў Б. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я.Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 і 1939. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1982.
Тв.: Н.Ленин. Пг., 1919; Старый Нил. М., 1920.
Лiт.: Скалабан В. Под псевдонимом «Белорус»: История одного поиска // Нёман. 1983, № 12; Яго ж. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.