Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БАГУН Міхась 

БАГУН Міхась

[сапр. Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М.Б.; Міх. Б.; Баг.;9.11.1908, Мінск — 17.2.1938], паэт, празаік, перакладчык. Пачаў друкавацца ў 1925; у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне. Асаблівы ўплыў на яго аказала паэзія У.Маякоўскага. У 1928 скончыў курсы пры МБПТ; настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага р-на. У 1931—32 супрацоўнічаў з газ. «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва. У 1935—36 літсупрацоўнік газ. «Літаратура і мастацтва». Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы. Арыштаваны 4.11.1936, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29.12.1954.

Тв.: Рэха бур: Выбр. вершы. Мн., 1931; Выбр. Мн., 1961.

Лiт.: Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн.; Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая; Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.; БП, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".