Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БАГДАНЧУК Аляксандр Іванавіч
[падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15.6.1905, Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. — 26.11.1976], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар, мемуарыст. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губ. У 1922 вярнуўся ў Зах. Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926—35 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліп. 1935 рэдактар газ. «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З’явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М.Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.
Тв.: Як мы выдавалі нелегальную газету «На акупанта!» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; На озере Нарочь // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; У суровыя гады падполля // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
Літ.: ЭГБ, т 1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.