Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БАГДАНОВІЧ Глеб Вячаслававіч
[1913, Вільня — 1960-я г.?, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны. Сын В.Багдановіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі ф-т Віленскага ун-та. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў час. «Новая варта». Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. З мая 1944 афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліп. 1944 знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 у Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». З лета 1945 жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом. 14.4.1949 арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам.
Літ.: Антысавецкія рухі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.