Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АШАРОВІЧ Ілья 

АШАРОВІЧ Ілья

[1879, Панявеж Ковенскай губ., цяпер Паневяжыс, Літва — 29.11.1938, Мінск, НКВД], рэдактар, гісторык, паліт. дзеяч. Уваходзіў у яўрэйскія партыі Паалей-Цыён (1902—04), Бунд (1904—19). З 1919 у ВКП(б). У гады грамадзянскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вільні, Гродне, Беластоку. З 1921 у Мінску рэдагаваў газеты на ідыш «Штэрн» і «Вэкер». Член Камісіі па нацыянальнай палітыцы ў БССР. Уваходзіў у Праўленне беларускага філіяла Таварыства гісторыкаў-марксістаў. Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскіх рабочых арганізацый, выступаў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» — узнікнення КП(б)Б з арганізацый РСДРП і Бунда. Арыштаваны 29.10.1937, 29.11.1938 расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Супраць бундаўскага скажэння гісторыі бальшавізму. 2-е выд. Мн., 1934.

Літ.: Билявичюс Э. Человек удивительной судьбы // Коммунист (Вильнюс). 1966, № 12; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".