Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АСТАПЕНКА Змітрок 

АСТАПЕНКА Змітрок

[Дзмітрый Емяльянавіч; псеўданімы: З.Лірнік; К.Качкін (з Ю.Таўбіным); Клім Качкін (з Ю.Таўбіным); Мсьціслаўцы (з А.Куляшовым і Ю.Таўбіным; 10(23).11.1910, в. Сяргееўка Шумілінскага (цяпер Хіславіцкага) р-на Смаленскай вобл. — кастр. 1944 (?), Славакія (?)], паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1926. У 1929 перавёўся з Мсціслаўскага педтэхнікума ў МБПТ, які скончыў у 1931. Працаваў у рэспубліканскай прэсе. У 1931—32 выйшлі кнігі вершаў «На ўсход сонца: Першая кніжка вершаў», «Краіне», «Абураныя». Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры (раман «Вызваленне сіл»), перакладаў на бел. мову творы расійскай літаратуры ХХ ст. Арыштаваны 16.3.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на тры гады высылкі, але пакаранне адбываў у Арлова-Розаўскім аддзяленні Сіблага. У 1935 вызвалены з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў СШ № 252. Паўторна арыштаваны 5.12.1936. Асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. У час вайны А. ўдаецца вырвацца з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве, працягваў пісаць вершы. У канцы вер. 1944 ў складзе падраздзялення разведчыкаў быў перакінуты на тэрыторыю Славакіі, дзе, па некаторых звестках, і загінуў.

Тв.: Выбранае. Мн., 1957; Вершы і паэмы. Мн., 1968.

Літ.: Бярозкін Р. Выпрабаванне гісторыяй // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Шушкевіч С. Лёс паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1978; Арочка М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979. С. 139—140, 186—191; Скрыган Я. Рэквіем // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. 2 выд. Мн., 1990; Маракоў Л. Шасцёра на фотаздымку // Роднае слова. 1999, № 6.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".