Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АСКЕРКА [Oskierka] Аляксандр 

АСКЕРКА [Oskierka] Аляксандр

[1830, маёнтак Рудакова Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. — 11(24).1.1911, мяст. Відзы Лаўчынскія, цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.], грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду герба «Мурдэлія». Скончыў Пецярбургскі ун-т, у 1853—57 на вайсковай службе. Вылучаўся ліберальнымі поглядамі, удзельнічаў у падрыхтоўцы і ажыццяўленні сялянскай рэформы 1861 — быў членам Мінскага губернскага камітэта па ўладкаванні побыту сялян, браў удзел у рабоце рэдакцыйных камісій у Пецярбургу, быў членам установы па сялянскіх справах Вільні. У друку прапагандаваў ідэю земскага крэдыту. Удзельнічаў у рабоце Віленскай археалагічнай камісіі. У 1862 у Варшаве выдаў бел. буквар-катэхізіс «Элементаж для добрых дзетак католікаў». У канцы лют. 1863 увайшоў у склад паўстанцкага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, дзе загадваў вайсковымі справамі, быў начальнікам Вільні. Не падтрымліваў радыкальна-рэвалюцыйнай праграмы паўстанцаў і стаў адным з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве. 31.5.1863 арыштаваны царскімі ўладамі, сасланы на катаргу ў Сібір. З 1872 жыў у Варшаве, рэдагаваў час. «Ateneum». Вярнуўся ў Вільню ў 1885, да 1904 працаваў дырэктарам філіі страхавога таварыства. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Літ.: Beynar L. Dzia³alność Aleksandra Oskierki w Wilnie w latach 1861—1863 // Ksiêga pami¹tkowa ko³a historyków s³uchaczy uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie, 1923—1933. Wilno, 1933; Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodow¹ // Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Na wileńskiej Rossie. Poznań, 1990; МАБ; АЗБ; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".