Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » АНЦЫПА Ільдэфонс [Анцыпа-Чыкунскі]
[1815(?), в. Мілавань каля Гродна — 6.6.1863, Магілёў], удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Браў удзел у паўстанні 1830—31. Быў вымушаны эміграваць у Францыю. Там праявіў сябе як публіцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу. Калі ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Пазнаншчыне, якая ў той час належала Прусіі; камандаваў паўстанцкім сялянскім аддзелам. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзіму і жыў у Быхаўскім пав. Магілёўскай губ. ў маёнтку свайго брата. За А. быў наладжаны паліцэйскі нагляд. Калі пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго і 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім пав. 28.4.1863 яго атрад быў разбіты расійскімі войскамі. Ваенна-палявы суд прыгаварыў А. да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магілёве.
Літ.: В.[Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилёвской губернии в 1863 году. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.