Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ Марыя Софія 

АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ Марыя Софія

[псеўданім: Стрыенка; 15.3.1862, Калінкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ. — 2.9.1922, Кракаў, Польшча], грамадская дзяячка. Паходзіла з сям’і дробнай шляхты. Вучылася на фельчарскіх курсах у Пецярбургу. Мела кантакт з польскімі нелегальнымі арганізацыямі «Воля народа» і «Вогнішча».

У 1882 разам з мужам Эдмундам Плоскім пераехала ў Варшаву, дзе ўвайшла ў кіраўніцтва партыі «Пралетарыят», якую ўзначальвала Марыя Багушэвіч. Кіравала дзейнасцю нелегальнай друкарні «Воля народа». У сувязі з арыштам мужа была выслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалінаванне «Пралетарыята». Была пад наглядам аўстрыйскай паліцыі. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялістаў. 30.3.1884 кракаўскі суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы і выдалення за межы Аўстра-Венгрыі. Пасля сканчэння тэрміну пакарання была перададзена царскім уладам і заключана ў 10-ы павільён Варшаўскай крэпасці. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкі. Адбывала яе разам з мужам на Сахаліне. Пасля сканчэння тэрміну ёй забаранілі вяртацца на Радзіму. З 1897 жыла з мужам у Благавешчанску. У 1906 яны разам уцяклі ў Японію, а адтуль у Трыест. З 1907 зноў жыла ў Кракаве. У час 1-й сусветнай вайны даглядала параненых салдат. Пасля вайны кіравала гаспадарнымі курсамі.

Літ.: PSВ


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".