Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АНІСАЎ Сяргей 

АНІСАЎ Сяргей

[партыйныя псеўданімы: Пеця, Мікалай Казлоўскі; 6(19).10.1906, в. Тур’я Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н — 7.3.1987, Мінск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР; працаваў нам. галоўнага рэдактара газ. «Чырвоная змена» і «Рабочий». У маі 1932 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Быў членам сакратарыята ЦК КСМЗБ; актыўна працаваў як журналіст, быў рэдактарам газ. «Малады камуніст» і «Poborowiec», час. «Маладая гвардыя» і «Камсамолец». Са снеж. 1934 першы сакратар ЦК КСМЗБ, са жн. 1935 першы сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. У 1932—33 арганізоўваў забастоўкі рабочых лясных промыслаў у Белавежскай і Ружанскай пушчах, беластоцкіх тэкстыльшчыкаў. З кастр. 1935 зняволены ў польскай турме. У 1939—45 у нямецкім лагеры ваеннапалонных. Пасля вайны працаваў у друку. Арыштаваны савецкімі ўладамі 10.2.1950. Аўтар прац па гісторыі Зах. Беларусі і КСМЗБ: «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Крутымі шляхамі» (1960), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975).

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".