Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АКСЕЛЬРОД Любоў Ісакаўна 

АКСЕЛЬРОД Любоў Ісакаўна

[літаратурны псеўданім: Артадокс; 1868, мяст. Дунілавічы Вілейскага пав. Віленскай губ, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 5.2.1946, Масква], філосаф, літаратуразнавец. З 1884 у рэвалюцыйным руху. У 1887 эмігравала ў Францыю. Член групы «Вызваленне працы», паслядоўніца Г.В.Пляханава. У 1900 скончыла Бернскі ун-т. Уступіла ў «Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой». Супрацоўнічала ў газ. «Заря» (1901—02), «Искра» (1901—05). У 1903 пасля ІІ з’езда РСДРП далучылася да меншавікоў. Вярнулася ў Расію (1906). Друкавалася ў газ. «Северо-Западный край», час. «Наша заря», «Современный мир», «Дело». Распрацоўвала пытанні эстэтыкі, гісторыі філасофіі і гістарычнага матэрыялізму. У 1915 выслана з Петраграда. У 1917 член ЦК партыі меншавікоў, пляханаўскай групы «Адзінства». У 1918 адышла ад паліт. дзейнасці. З 1921 у Маскве, выкладала філасофію ў Інстытуце чырвонай прафесуры, Дзяржаўнай акадэміі мастацкіх навук, распрацоўвала пытанні сацыялогіі мастацтва. Аўтар прац «В защиту диалектического материализма. Против схоластики» (1928), «Идеалистическая диалектика Гегеля и материалистическая диалектика Маркса» (1934). Рэпрэсавана ў 1930-я г.

Тв.: Философские очерки. М., 1906.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".