Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » АДЗЯРЫХА Міхась Якубавіч
[1904, в. Белічы Слуцкага пав. — 1938, ?], краязнавец. З 1922 вучыўся на педагагічным ф-це БДУ. Даследаваў руіны замка ў Койданаве. Удзельнічаў у краязнаўчым руху. У 1927 арыштаваны ДПУ БССР, як «удзельнік маладзёжнай контррэвалюцыйнай арганізацыі». Сасланы ў Вятку. Абставіны і дата смерці невядомыя.
Тв.: Апісанне Койданаўскага замка // Наш край. 1926, № 1.
Літ.: Вяргей В. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; Улашчык М. Краязнаўства. Мн., 1999. С.13.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.