Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЮНГ Генрых Генрыхавіч
[1901, Львоў, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Каменка, цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дочак. Арыштаваны 12.10.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент”. Тэрмін пакарання і далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ю. № п-10005 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.