Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЭПШТЭЙН Мойша Міхелевіч
[1894, мяст. Косава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай
вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў выхавацелям дзіцячага дома ў Слоніме. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 7.1.1940. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. Вызвалены і рэабілітаваны да 28.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Э. № п-5656 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.