Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЭЛЬЯНАЎ Сямён Ашэравіч 

ЭЛЬЯНАЎ Сямён Ашэравіч

[1904, мяст. Іванава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. –
10.11.1938, Мінск, турма НКВД]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам Курсаў павышэння работы палітасветы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 16.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 6, кв. 9. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Э. № 25463-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".