Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЭЙСМАНТ Уладзіслаў Іосіфавіч 

ЭЙСМАНТ Уладзіслаў Іосіфавіч

[1912, в. Шаповічы Гродзенскага пав. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Канюхі, цяпер Гродзенскага р-на. Арыштаваны 19.12.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 26.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Э. № п-11661 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".