Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЭЙСМАНТ Дзмітрый Іванавіч 

ЭЙСМАНТ Дзмітрый Іванавіч

[1887, Магілёў – 14.8.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Магілёўскага педагагічнага тэхнікума. Арыштаваны 26.4.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.8.1937 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 16.1.1989. Асабовая справа Э. № 11052 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".