Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ШПАКОЎСКІ Лявон Раманавіч 

ШПАКОЎСКІ Лявон Раманавіч

[15.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
25.10.1995, Салігорск]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Чэрыкаўскай СШ Магілёўскай вобл. Арыштаваны 29.9.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. 28.10.1939 Чэрыкаўскім раённым аддзелам НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Асабовая справа Ш. № 5550 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".