Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ШАЎЧЭНКА Лідзія Дзянісаўна
[1910 – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай, потым бухгалтарам разліковага аддзела Асіповіцкага тарфянога завода “Свабода” Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 31.12.1944. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. 18.6.1945 следчым аддзелам УНКДБ Кіраўскай вобл. рэабілітавана і 3.7.1945 вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 232-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.