Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ШАМУРЫН Аляксандр Усцінавіч
[1910, в. Ганнаўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы пры калгасе “Савецкая Беларусь” Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Падчас вайны ў бежанстве. Арыштаваны 2.7.1942. Абвінавачваўся як “дэзерцір Чырвонай Арміі”. 27.7.1945 вызвалены і рэабілітаваны аператыўным сектарам (аддзелам) Паўночна-чыгуначнага лагера НКДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 6650 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.