Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ШАЛАЕЎ Павел Апанасавіч 

ШАЛАЕЎ Павел Апанасавіч

[1915, в. Цуркоўка Смаленскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Сяляўшчына Расонскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.12.1934. Абвінавачваўся ў “тэрарыстычных намерах”. Асуджаны не быў. Вызвалены 7.1.1935. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 4239-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".