Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ШАКУН Рыгор Сцяпанавіч
[1904, в. Жухаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Аляксандра Шакуна. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 20.4.1940. Асуджаны 6.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Кулайскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 4.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.6.1989. Асабовая справа Ш. № 8825-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.