Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЧЭПІК Ермалай Іосіфавіч
[1885, в. Капцэвічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. –
1938 (?), НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Селецкім пачатковым народным вучылішчы Лепельскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. настаўнік Чашніцкай СШ. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.12.1937. Асуджаны 3.1.1938 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа Ч. № 6885-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.