Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЧЫЧЫКАЎ Пётр Сцяпанавіч 

ЧЫЧЫКАЎ Пётр Сцяпанавіч

[1894, Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. – 11.10.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам у в. Рэкта Прапойскага (цяпер Слаўгарадскага) р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 1.1.1933. Абвінавачваўся ў “антысавецкай прапагандзе” і “хабарніцтве”. 11.7.1933 Прапойскім раённым судом вызвалены і рэабілітаваны. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Пашкава Магілёўскага р-на. Зноў арыштаваны 19.7.1938. Прыгавораны 25.9.1938 тройкай НКВД як “агент Польшчы” і “ўдзельнік дыверсійнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Па другой справе (№ 3984; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 14.8.1958 трыбуналам БВА.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".