Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЧУБАНАЎ Андрэй Сяльвестравіч 

ЧУБАНАЎ Андрэй Сяльвестравіч

[1905, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Кліны Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме”. У перыяд 30.7–1.8.1945 следчым аддзелам УНКДБ Магілёўскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч. № 511-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".