Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЧАХОЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч 

ЧАХОЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч

[1902, в. Рыбцы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. –
25.10.1937, Мінск, турма НКВД]. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Рыбцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 18.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 10.1.1989. Групавая справа Ч. і інш. № 21023-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".