Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЧАРНІЦКІ Станіслаў Францавіч 

ЧАРНІЦКІ Станіслаў Францавіч

[1906, в. Собалева Сувалкаўскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам у пачатковай школе в. Нета тагачаснага Аўгустоўскага р-на Беластоцкай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 3.4.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 9.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ч. № п-11592 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".