Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЧАЙКА Іван Іванавіч
[1901, в. Уладзіна Варшаўскай губ., цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча – ?]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Свіслачы, цяпер Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 27.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ч. № п-9962 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.