Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЦЭРКОЎСКІ Сямён Васілевіч 

ЦЭРКОЎСКІ Сямён Васілевіч

[1896, в. Замашэнне Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. – 1937 (?), НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Віцебскага політэхнічнага тэхнікума. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 6.9.1957. Асабовая справа Ц. № 6740-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".