Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЦІХАНАЎ Андрэй Аляксандравіч 

ЦІХАНАЎ Андрэй Аляксандравіч

[1887, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – 5.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. Працаваў дырэктарам віцебскай СШ № 53. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 17.11.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 16.5.1960. Групавая справа Ц. і інш. № 9145-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".