Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЦЕСВІН-АДЫНЕЦ Іван Данатавіч 

ЦЕСВІН-АДЫНЕЦ Іван Данатавіч

[1912, в. Ствольна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. – 11.1.1938, Полацк, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ на ст. Бігосава, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны 27.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.6.1959. Асабовая справа Ц.-А. № 8233-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".