Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЦАЛАДАНАЎ Лазар Апанасавіч
[1914, в. Закупленне Бабруйскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ядраная Слабада Клічаўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 10.2.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. 15.6.1938 НКВД БССР справа Ц. (№ 4576-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.