Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ХРЫСАНАВА Кацярына Елісееўна
[1923, в. Лявікіна Заходняй (цяпер Смаленскай) вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала загадчыцай дзіцячага дома. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 у в. Бранцава (?) Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджана 5.4.1945 пазасудовым органам НКДБ як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 7.5.1957. Асабовая справа Х. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.