Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ХЛОСТА Іван Андрэевіч 

ХЛОСТА Іван Андрэевіч

[1900, мяст. Бела Вялікая, цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.3.1940. Абвінавачваўся ў “дапамозе варожай арганізацыі”. Звестак пра прысуд няма. Вызвалены 9.9.1948. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х. № п-4696 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".