Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ХАРКЕВІЧ Пелагея Ільінічна 

ХАРКЕВІЧ Пелагея Ільінічна

[1900, в. Стараселле Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працавала настаўніцай у Быхаве Магілёўскай вобл. Арыштавана 6.12.1937. Пад следствам знаходзілася ў Мінскай турме НКВД. Асуджана 20.2.1938 пазасудовым органам НКВД за “ўхваленне трацкісцка-зіноўеўскіх дзеянняў” да 8 гадоў ППЛ. 8.10.1939 Магілёўскай абл. пракуратурай рэабілітавана і 5.11.1939 вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х. № 4582 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".