Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ХАРЖЭЎСКАЯ Марфа Пратасаўна 

ХАРЖЭЎСКАЯ Марфа Пратасаўна

[1894, мяст. Сураж Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер пас. Віцебскага р-на – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў пас. Сураж. Была замужам, мела трое дзяцей. Арыштавана 26.8.1937. Абвінавачвалася ў “правядзенні антысавецкай агітацыі”. Асуджана не была. Вызвалена 25.1.1939. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х. № 4833-п
з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".