Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » СЛІЖЭВІЧ Пётр Лукіч (Лук’янавіч)
[7.6.1887, в. Бухава Полацкага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. – 16.9.1938, Мінск, турма НКВД], муж Маргарыты Сліжэвіч. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам мінскай СШ № 29. Арыштаваны 5.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Дзянісаўская, д. 9, кв. 1. Асуджаны 2.7.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Пракуратурай СССР 4.9.1991. Асабовая справа С. № 31899-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.