Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ФЯДУРА Фядот Рыгоравіч 

ФЯДУРА Фядот Рыгоравіч

[1896, в. Філіпаўка Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. –
8.10.1938, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў в. Мяжа Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.7.1938. Асуджаны 26.9.1938 тройкай НКВД як “агент польскіх разведвальных органаў” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.3.1958. Групавая справа Ф. і iнш. № 7015-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".