Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ФЯДКЕВІЧ Уладзімір Іванавіч 

ФЯДКЕВІЧ Уладзімір Іванавіч

[1886, в. Журавец Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н Магілёўскай вобл. – 5.10.1938, Мінск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Кутаўскай няпоўнай СШ Магілёўскага р-на. Арыштаваны 15.3.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 8.8.1989. Асабовая справа Ф. № 10490-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".