Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ФУКС Абрам Беркавіч 

ФУКС Абрам Беркавіч

[1914, Мінск Мазавецкі (Mińsk Mazovecki), Польшча (паводле інш. звестак мяст. Калушын, Польшча) – 15.10.1940, ГУЛАГ]. З сям’і купца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам яўрэйскай школы ў мяст. Ігналіна Свянцянскага пав., цяпер Літва. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 26.8.1940 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні ад страты крыві. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 16.4.1992. Асабовая справа Ф. № 32645-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".